Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Ван Цішань падкрэсліў, што паміж "лідарамі Беларусі і Кітая і краінамі ў цэлым усталявалася жалезнае братэрства, якое ніколі не ржавее".

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу падзякаваў Ван Цішаню. "Я ўспамінаю нашу сустрэчу ў Беларусі і вельмі рады, што дзякуючы нашаму агульнаму сябру Сі Цзіньпіну нам удалося пазнаёміцца", — сказаў ён.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што падчас яго візіту ў Кітай бакі падпісалі міждзяржаўныя пагадненні. "Усяго за час майго візіту, хай нават на агульную канферэнцыю "Пояс і шлях", мы падпішам звыш 20 сумесных дагавораў і пагадненняў", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Раней 25 красавіка адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па яе выніках быў падпісаны шэраг дакументаў, у тым ліку міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў, пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, канцэпцыя правядзення Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", а таксама мемарандумы аб узаемаразуменні паміж беларускімі і кітайскімі ведамствамі.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/35/47782
Текущая дата: 27.12.2024