Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат віцэ-прэм`еру Сірыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пасол Беларусі ў Сірыі Юрый Слука ўручыў копіі даверчых грамат намесніку прэм`ер-міністра - міністру замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валіду Аль-Муалему.

Пад час сустрэчы бакі пацвердзілі дружалюбны характар ​​беларуска-сірыйскіх адносін, а таксама абмеркавалі шляхі іх далейшага развіцця ў розных галінах.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню ўдзелу беларускага боку ў працэсе постканфліктнага аднаўлення Сірыі, аказанню сірыйскаму боку гуманітарнай дапамогі, а таксама праекту па прыёме на адпачынак і аздараўленне ў Беларусі сірыйскіх дзяцей, якія пацярпелі ў час вайны.

28 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/36/46349
Текущая дата: 20.11.2024