Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 студзеня на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, дзе прысутнічалі міністры замежных спраў, якія ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пастаянна павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства выбудаваны дружалюбныя адносіны з замежнымі калегамі, што пацвярджаецца частымі запрашэннямі на розныя канферэнцыі і міжнародныя мерапрыемствы.
"Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сітуацыі неяк мяняць знешнепалітычны курс я падстаў не бачу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Пашырана кола замежных партнёраў, саюзнікаў, адкрыты перспектыўныя рынкі (вядома, не зусім так, як хацелася б па хуткасці, але тым не менш). Беларуская дыпламатыя выйшла на якасна новы ўзровень. Вы таксама гэта не можаце не заўважыць. На мінскай перагаворнай пляцоўцы абмяркоўваюцца вельмі складаныя рэгіянальныя і глабальныя праблемы", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён асабіста цёпла вітаў кожнага ўдзельніка сустрэчы і выказаў меркаванне, што такія сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў мінулых гадоў могуць стаць добрай традыцыяй.
"Наша сустрэча праходзіць напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы. Гэта і прызнанне вашых заслуг. Мы пагаворым сёння, якое ваша меркаванне, ваш пункт гледжання на развіццё Беларусі. Вы - людзі дасведчаныя", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у фармаце жывой дыскусіі абмяняцца думкамі, як дзейнічаць далей і выбудоўваць збалансаваную знешнюю палітыку.
На сустрэчу былі запрошаны Пётр Краўчанка (узначальваў МЗС у 1991-1994 гадах), Уладзімір Сянько (1994-1997), Іван Антановіч (1997-1998), Урал Латыпаў (1998-2000), Міхаіл Хвастоў (2000-2003), Сяргей Мартынаў (2003-2012), а таксама цяперашні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
На заканчэнне сустрэчы кіраўніку дзяржавы быў уручаны юбілейны медаль "100 год дыпламатычнай службе Беларусi".
18 студзеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/36/46611
Текущая дата: 20.11.2024