Белорусский портал в Казахстане

У Лазане адкрылася ганаровае консульства Беларусі



Ганаровае консульства Беларусі адкрылася 28 верасня ў швейцарскім горадзе Лазана, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі.

Прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў кантонах Во, Вале, Жэнева, Неўшатэль, Фрыбур і Юра будзе швейцарскі бізнесмен Андрэй Нажэскін. У Швейцарыі ганаровае консульства Беларусі дзейнічае таксама ў Цюрыху.

Лазана - сталіца франкамоўнага швейцарскага кантона Во. Горад размясціўся на беразе Жэнеўскага возера. Ён таксама мае званне "алімпійскай сталіцы" свету, паколькі тут размяшчаюцца штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта, шматлікіх міжнародных спартыўных федэрацый і Спартыўнага арбітражнага суда.

28 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/37/45120
Текущая дата: 20.11.2024