Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з Іракам



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бархама Саліха з абраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Ірак.

"Перакананы, што ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе спрыяць руху краіны дэмакратычным шляхам развіцця, яе хуткаму эканамічнаму прагрэсу", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на "далейшае паступальнае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам".

Прадстаўнік Патрыятычнага саюза Курдыстана Бархім Саліх абраны новым прэзідэнтам Ірака па выніках другога тура парламенцкага галасавання 2 кастрычніка.

БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/37/45217
Текущая дата: 20.11.2024