Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў Нацыянальным мастацкім музеі выставы "Латвіі 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі", прымеркаванай да стагоддзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Макей адзначыў пазітыўны характар беларуска-латвійскіх адносін.
Міністр канстатаваў, што веданне гісторыі і культуры, разуменне традыцый, павага да інтарэсаў адзін аднаго служаць добрым падмуркам для развіцця добрасуседскіх, ўзаемавыгадных і партнёрскіх адносін паміж беларускім і латвійскім народамі.
У якасці ганаровага госця адкрыццё выставы наведаў прэзідэнт Латвіі ў 1993—1999 гадах Гунціс Улманіс.
БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2018
Мінск, 15 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/37/45604
Текущая дата: 20.11.2024