Пра гэта паведаміла ў "Твітэры" беларускае пасольства ў Швейцарыі.
"Урад Швейцарыі выдаў экзекватуру Андрэю Нажэскіну — ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь у Лазане з консульскай акругай у кантонах Во, Вале, Жэнева, Неўшатэль, Фрыбур, Юра", — гаворыцца ў паведамленні.
Лазана — горад на паўднёвым захадзе Швейцарыі, сталіца франкамоўнага кантона Во і адміністрацыйны цэнтр акругі Лазана. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры Міжнароднага алімпійскага камітэта і шматлікіх міжнародных спартыўных федэрацый, а таксама Спартыўнага арбітражнага суда і Вярхоўнага суда Швейцарыі.
Консульская экзекватура — дакумент, які выдаецца звычайна міністэрствам замежных спраў краіны знаходжання консулу замежнай дзяржавы, які сведчыць прызнанне яго ўрадам прымаючага боку і дазвол на выкананне iм консульскіх функцый.
У студзені бягучага года на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем абмяркоўваліся пытанні аптымізацыі апарата МЗС. Як паведаміў міністр пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, цэнтральны апарат МЗС у ходзе аптымізацыі скарочаны прыкладна на траціну, замежных устаноў — на 15%. Паводле слоў Макея, будзе нададзена больш увагі працы ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі прыносіць большую аддачу.
З пачатку года Беларусь закрыла пасольства ў Эфіопіі і адкрыла ў Кеніі. Таксама былі прынятыя рашэнні аб закрыцці генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мілане (Італія) і ў польскім Гданьску. У Алматы 1 сакавіка закрыта аддзяленне пасольства Беларусі ў Казахстане. Таксама ў гэтым годзе будзе закрытае генконсульства Беларусі ў Адэсе (Украіна).
У гэтым годзе плануецца адкрыць генеральнае консульства Беларусі ў Дубаі (ААЭ).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2018
Мінск, 28 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/38/44701
Текущая дата: 20.11.2024