Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 1-2 лістапада зробіць рабочы візіт у Казахстан, дзе прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў



Аб гэтым паведамляе сайт беларускага ўрада.

Парадак дня мерапрыемства ўключае 15 пунктаў, што ахопліваюць асноўныя напрамкі шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці. 

"У ходзе пасяджэння плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння дзяржаў - удзельніц СНД. Таксама чакаецца падпісанне пяці міжурадавых дагавораў па пытаннях узаемадзеяння ў сферы ядзернай бяспекі, развіцця вытворчасці высокатэхналагічнага энергетычнага абсталявання, сумеснай дзейнасці ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, прафілактыкі і ліквідацыі ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях, а таксама падатковага адміністравання", - адзначаецца на сайце ўрада.

29 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/38/45466
Текущая дата: 27.12.2024