Белорусский портал в Казахстане

Макей і еўракамісар Хан абмеркавалі адносіны Беларусі і ЕС



Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Стан адносін Беларусі з Еўрасаюзам, перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў шэрагу прыкладных абласцей, у тым ліку ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства", абмеркаваныя 21 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам. 

Хан знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў 10-м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства".

Хан сустрэўся таксама з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў, што Беларусь заўсёды была добрым транзітным акном для Еўрасаюза і чакае такога ж стаўлення з боку ЕС.

"Мы не прасіліся ў Еўрасаюз, але мы хацелі б, каб у нас з ЕС былі такія адносіны, якім бы, можа быць, зайздросцілі нават члены ЕС. І калі Еўрапейскі саюз на гэта гатовы, мы свой шлях гатовыя прайсці", — сказаў афіцыйны лідар.

БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/39/43923
Текущая дата: 20.11.2024