Белорусский портал в Казахстане

Практычна ні адзін гуманітарны калідор ва Украіне ў поўнай меры не спрацаваў



Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах з украінскім бокам памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

«Вы ведаеце, што на мінулай сустрэчы была дасягнутая важная дамоўленасць аб стварэнні гуманітарных калідораў для выхаду мірных жыхароў з гарадоў, дзе вядуцца ваенныя сутыкненні, баявыя дзеянні. Расійскі бок неадкладна на наступны дзень быў гатовы гэтыя калідоры адкрыць. На вялікі жаль, на сённяшні момант практычна ні адзін з іх у поўнай меры не спрацаваў. Натуральна, быў уключаны рэжым спынення агню на час працы гуманітарных калідораў. Наш бок вёў назіранне з беспілотнікаў над кожным з гэтых калідораў. Нацыяналісты перашкаджалі мірным жыхарам выходзіць з горада», — сказаў прадстаўнік Расіі.

Звязда, 7 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/4/63842
Текущая дата: 06.05.2024