Белорусский портал в Казахстане

Кулеба заявіў, што Кіеў не мае намеру выконваць патрабаванні Расіі



Кіраўнікі МЗС Расіі, Украіны і Турцыі абмеркавалі пытанні спынення агню ва Украіне. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба па выніках перагавораў у Антальі.

Па словах Дзмітрыя Кулебы, на перамовах з Сяргеем Лаўровым дасягнута дамоўленасць працягнуць намаганні для знаходжання гуманітарнага рашэння на месцах.

Дзмітрый Кулеба заявіў, што прыехаў у Анталлю з двума задачамі – арганізацыя гуманітарнага калідора з Марыупаля і 24-гадзіннае замірэнне.

Ён таксама заявіў, што Кіеў не мае намеру выконваць патрабаванні, вылучаныя Расіяй.

Фармат перегавораў з Расіяй, які быў 10 сакавіка, будзе працягнуты, заявіў кіраўнік украінскага МЗС.

Дзмітрый Кулеба таксама выказаў гатоўнасць правесці паўторную сустрэчу з кіраўнікамі МЗС РФ і Турцыі.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС Расіі і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы пры ўдзеле кіраўніка МЗС Турцыі Меўлюта Чавушаглу адбылася сёння ў Антальі. Перамовы прайшлі на палях дыпламатычнага форуму і доўжыліся больш за паўтары гадзіны.

Гэтая сустрэча стала першым кантактам на высокім узроўні пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне.

Звязда, 10 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/4/63905
Текущая дата: 30.04.2024