Белорусский портал в Казахстане

МЗС: Пасольства Беларусі ў Італіі гатова аказаць дапамогу пацярпелай ад гвалту беларусцы



Беларускія дыпламаты адсочваюць сітуацыю з пацярпелай у Італіі ад махлярства і сексуальнага гвалту беларускай.

"Пасольства Беларусі ў Італіі адсочвае сітуацыю і гатова аказаць неабходную дапамогу пацярпелай ад гвалту грамадзянцы Беларусі", — паведамляецца ў Твітэры-акаўнце Міністэрства замежных спраў.

У Італіі сямейная пара (яму 71 год, ёй — 59) арыштавана па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў у дачыненні да 22-гадовай беларускі. Як паведамляе Blitzquotidiano, ім інкрымінуецца жорсткае абыходжанне, згвалтаванне, махлярства ў дачыненні да дзяўчыны, якая 12 гадоў прыязджала да іх на аздараўленне з рэгіёна, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС.

У прыватнасці, паводле інфармацыі італьянскага выдання, пасля атрымання траўмаў дзяўчынай у выніку ДТЗ і выплаты ёй страхавой сумы ў за 2,1 млн еўра муж і жонка прысвоілі гэтыя грошы. Набылі на іх дзве вілы, машыны, іншыя тавары. Цяпер гэта маёмасць канфіскавана.

Аб гэтым стала вядома дзякуючы запісцы, перададзенай дзяўчынай сацыяльнаму работніку.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/40/42761
Текущая дата: 20.11.2024