За сваю кар`еру Вялічка працаваў паслом у трох краінах, а таксама першым намеснікам кіраўніка МЗС і міністрам па справах СНД.
Пайшоў з жыцця беларускі дыпламат, партыйны і дзяржаўны дзеяч Валянцін Вялічка, яму было 73 гады.
За сваё жыццё Вялічка паспеў папрацаваць амбасадарам у Латвіі, Фінляндыі, Украіне, міністрам па справах СНД, першым намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.
"Сэрца бацькі перастала біцца вечарам 8 сакавіка. Па словах лекараў, прычынай смерці стаў тромб, які адарваўся", — паведаміў сын дыпламата Алег Вялічка.
Станаўленне Валянціна Вялічкі як дзяржаўнага і партыйнага дзеяча пачалося ў Гомелі. Тут ў 1968 годзе ураджэнец Валожынскага раёна Мінскай вобласці, выпускнік Ленінградскага тэхналагічнага інстытута быў прыняты на камсамольскую працу.
Дыпламатычную дзейнасць ён пачаў ва ўжо незалежнай беларускай дзяржаве. У 1993-1997 гадах узначальваў пасольства Беларусі ў Латвіі, быў акрэдытаваны ў Фінляндыі па сумяшчальніцтве. У 1997 годзе вярнуўся на радзіму і заняў пасаду міністра па справах СНД. З 1999 па 2001 працаваў першым намеснікам міністра замежных спраў.
У 2001 годзе быў прызначаны паслом Беларусі ва Украіне і прабыў на гэтай пасадзе да 2016 года. У няпросты для суседняй краіны час Вялічка праявіў лепшыя якасці дыпламата. Спрыяў стварэнню на ўкраінска-беларускім рынку сумесных прадпрыемстваў, нарошчванню ўзаемных інвестыцый. Адным з першых прапанаваў развіваць прымежную лагістыку, сустракацца на ўзроўні губернатараў абласцей і шукаць кампрамісныя рашэнні ў развіцці тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай.
"Сыдучы на заслужаны адпачынак, бацька прадаўжаў актыўна цікавіцца справамі ў МЗС, уваходзіў у савет старэйшын міністэрства. З ім заўсёды лічыліся былыя калегі", — распавёў сын дыпламата.
Пахаваюць Валянціна Вялічкі заўтра на могілках у пасёлку Ратамка.
Мінск, 9 сакавіка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/40/42762
Текущая дата: 20.11.2024