Аб гэтым паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Пасол Літвы Андрус Пулокас 14 сакавіка выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з паведамленнямі ў СМІ пра інцыдэнт з радыеактыўнымі матэрыяламі ў канцы снежня 2017 года падчас работ па вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС.
"Паслу Літвы была ўручаная нота, у якой беларускі бок выказвае занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС", — паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
"Беларусь зыходзіць з таго, што прынцыпы транспарэнтнасці і адказнасці за забеспячэнне культуры ядзернай бяспекі ў роўнай ступені прымяняюцца да любой ядзернай дзейнасці, уключаючы працэс вываду з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС", — падкрэсліваецца ў рэлізе.
МЗС "заклікала Літву правесці дбайнае расследаванне здарэння і праінфармаваць беларускі бок аб выніках расследавання".
З прычыны непасрэднай блізкасці Ігналінскай АЭС да мяжы беларускі бок "разлічвае надалей на атрыманне ад літоўскага боку аператыўнай інфармацыі аб усіх інцыдэнтах на ядзерных аб`ектах і/або з ядзернымі матэрыяламі, якія патэнцыйна могуць прывесці да радыеактыўных выкідаў".
"Гэтая інфармацыя была таксама даведзеная да кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і перададзеная ў адпаведныя еўрапейскія структуры праз пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Еўрапейскім саюзе", — паведамляе МЗС.
Літва, у сваю чаргу, раней неаднаразова абвінавачвала беларускія ўлады ў спробах схаваць праблемы пры будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2018
Мінск, 14 сакавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/40/42831
Текущая дата: 20.11.2024