Белорусский портал в Казахстане

Беларусь закрывае пасольства ў Эфіопіі і адкрывае ў Кеніі



Савет міністраў пастанавіў закрыць да 1 кастрычніка 2018 года пасольства Беларусі ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія (пастанова ад 13 красавіка № 285), паведаміла прэс-служба ўрада.

Міністэрству замежных спраў даручана "прыняць меры па закрыцці названага пасольства".

Пастанова таксама змяшчае рашэнне ўрада аб адкрыцці ў 2018 годзе пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Кенія.

Пытанні аптымізацыі апарата МЗС абмяркоўваліся 18 студзеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Макеем. Як паведаміў міністр, цэнтральны апарат МЗС у ходзе аптымізацыі скарочаны прыкладна на траціну, замежных устаноў — на 15%. Паводле слоў Макея, будзе нададзена больш увагі працы ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі прыносіць большую аддачу.

Раней былі прыняты рашэнні аб заhttps://by.belapan.by/крыцці генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Мілане (Італія) і ў польскім Гданьску. У Алматы 1 сакавіка закрыта аддзяленне пасольства Беларусі ў Казахстане. У 2018 годзе таксама будзе закрыта генконсульства Беларусі ў Адэсе (Украіна).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/40/43141
Текущая дата: 20.11.2024