Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС.
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм`ер-міністра Анатолем Калініным наведвае Бразілію.
27-га лістапада адбылося першае пасяджэнне беларуска-бразільскай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Беларускую частку камісіі ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і бразільскіх прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў.
Па выніках працы камісіі быў падпісаны адпаведны пратакол, бакі выказалі зацікаўленасць у забеспячэнні рэгулярнага правядзення яе пасяджэнняў з мэтай далейшага ўмацавання беларуска-бразільскіх сувязяў у гандлёва-эканамічнай сферы.
Наступнае пасяджэнне камісіі плануецца правесці у 2018 годзе ў Мінску.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2017
Мінск, 28 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/42/41394
Текущая дата: 20.11.2024