Белорусский портал в Казахстане

Сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат адбылася 28 лістапада ў Мінску



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Макей абмеркаваў з новым паслом Казахстана развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы

Уладзімір Макей павіншаваў Ермухамета Ертысбаева з назначэннем і выказаў упэўненасць, што адносіны Беларусі і Казахстана будуць і далей развівацца ў духу ўзаемаразумення, дружбы і стратэгічнага партнёрства.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі маючыя адбыцца мерапрыемствы на вышэйшым узроўні, а таксама развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых галінах.

28 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/42/41398
Текущая дата: 20.11.2024