Стан і перспектывы двухбаковых адносін, узаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін па развіцці беларуска-іракскага супрацоўніцтва абмеркаваныя 29 жніўня на сустрэчы з іракскай дэлегацыяй у Мінску.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у перамовах узялі ўдзел начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу Міністэрства замежных спраў Андрэй Лучанок, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Юрый Слука і начальнік службы дзяржаўнага пратакола МЗС Ірака Алі Хадзі Хамід аль-Баяці.
"Кіраўнік іракскай дэлегацыі запэўніў, што Багдад працягне прыкладаць намаганні па далейшым умацаванні беларуска-іракскіх сувязяў у палітычнай, эканамічнай і іншых галінах. Іракскія дыпламаты падзякавалі Беларусі за аказаную Іраку падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам. Бакі таксама выказалі надзею на хуткае аднаўленне іракскай эканомікі пасля разбуральнай вайны супраць тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ", — зазначылі ў прэс-службе.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2017
Мінск, 30 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/43/40558
Текущая дата: 20.11.2024