Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў.
Міжнародная фотавыстаўка "Мы з Беларусі", прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль, што адзначаецца ў гэтым годзе, урачыста адкрылася ў культурным цэнтры "Кастра" горада Хайфы.
Выстаўка арганізавана членамі фотаклуба "Цафон" - выхадцамі з Беларусі Барысам Беленькім і Львом Тарнапольскім пад эгідай Міністэрства аліі і абсорбцыі Ізраіля пры падтрымцы беларускага пасольства і мэрыі Хайфы.
На вернісажы прадстаўлена 140 работ 75 аўтараў з Беларусі, а таксама ўраджэнцаў нашай краіны, якія пражываюць у Ізраілі, Англіі і Расіі.
Большасць фотаздымкаў прысвечаны прыродзе і гісторыі Беларусі, яе памятным мясцінам, традыцыям і сучаснаму жыццю беларусаў.
"Мы шчыра ўдзячны выхадцам з Беларусі, якія жывуць у Ізраілі, за тое, што яны захоўваюць сувязь з малой радзімай, сваёй творчасцю ўносячы ўклад у развіццё беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва. Гэта ўжо другая такая экспазіцыя ў Хайфе, ініцыятарамі і арганізатарамі якой з`яўляюцца нашы землякі, фатографы, якія жывуць у гэтым горадзе. Яны не толькі самі выступаюць у якасці аўтараў экспануемых фотаздымкаў, але і прыцягваюць усё новых удзельнікаў, падтрымліваючы цесныя сувязі з калегамі ў Беларусі і выхадцамі з нашай краіны ў іншых кутках зямнога шара", - адзначыў Уладзімір Скварцоў.
"На мой погляд, такія культурныя падзеі садзейнічаюць далейшаму ўмацаванню нашых двухбаковых сувязей, узбагачаючы іх палітру, - падкрэсліў пасол. - Спадзяюся, што гэта выстаўка, як і першая, будзе ў далейшым прадстаўлена аматарам фотамастацтва і ў Беларусі. А сам праект стане добрай традыцыяй, які будзе адкрываць акно ў свет фатаграфіі ўсё большаму колу гледачоў".
Уладзімір Скварцоў у час прэзентацыі экспазіцыі звярнуў увагу гасцей на той факт, што цяперашняя выстаўка ў Хайфе прадаўжае чараду падзей, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Ізраілем.
Як было адзначана, праграма культурных мерапрыемстваў юбілейнага года, які стартаваў у студзені гастролямі ў Ізраілі салістаў беларускай оперы і серыяй канцэртаў, прысвечаных памяці Уладзіміра Мулявіна, будзе вельмі цікавай і насычанай.
У час гутаркі Уладзіміра Скварцова і намесніка мэра Хайфы Юліі Штрайм, якая прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця вернісажу, былі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва Хайфы з гарадамі Беларусі, у прыватнасці з Гомелем, у форме сумесных культурна-спартыўных, эканамічных і інфармацыйных мерапрыемстваў, а таксама арганізацыі ўзаемных візітаў.
16 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/46/38684
Текущая дата: 20.11.2024