Белорусский портал в Казахстане

Беларускі бок вельмі занепакоены эскалацыяй напружанасці ў Сірыі



Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным каментарыі прэс-службы Міністэрства замежных спраў.

МЗС Беларусі аб сітуацыі ў Сірыі: аднабаковыя дзеянні без санкцыі Савета Бяспекі ААН недапушчальныя

"Беларускі бок вельмі занепакоены эскалацыяй напружанасці ў Сірыі. Зыходзім з неабходнасці безумоўнага выканання норм міжнароднага права і недапушчальнасці аднабаковых дзеянняў без санкцыі Савета Бяспекі ААН", - адзначаецца ў каментарыі.

МЗС заклікала ўсе бакі прыняць дзейсныя меры па дээскалацыі канфлікту і прадоўжыць пошук шляхоў яго ўрэгулявання за сталом перагавораў.

"Любыя абвінавачанні ў выкарыстанні забароненых метадаў і сродкаў вядзення вайны павінны быць пацверджаны кампетэнтнымі заключэннямі інстытутаў ААН, у прыватнасці Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Мы чакаем ад гэтай арганізацыі дакладаў з адназначным пацвярджэннем фактаў, што датычацца прымянення хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб, Сірыя", - падкрэслілі ў міністэрстве.

МЗС звяртае ўвагу, што беларускі бок, прымаючы актыўны ўдзел у рабоце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, чарговы раз пацвярджае сваю паслядоўную пазіцыю аб недапушчальнасці выкарыстання хімічнай зброі нідзе, нікім і ні пры якіх умовах.

Усе такія факты павінны быць дасканала расследаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасці.

7 красавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/46/39036
Текущая дата: 28.12.2024