Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі ў ЕС Аляксандр Міхневіч уручыў даверчыя граматы старшыні Еўрасаюза Дональду Туску



Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларускі пасол у Бельгіі, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе Аляксандр Міхневіч уручыў даверчыя граматы старшыні ЕС Дональду Туску.

Цырымонія адбылася 5 снежня. Бакі абмеркавалі "бягучую пазітыўную дынаміку ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС", перспектывы далейшага паглыблення супрацоўніцтва па шэрагу кірункаў, пытанні развіцця ініцыятывы "Усходняе партнёрства", а таксама сітуацыю ў рэгіёне.

Міхневіч праінфармаваў Туска аб выніках пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь — ЕС у Мінску, візіце ў Беларусь членаў камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС і іх сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/47/37898
Текущая дата: 20.11.2024