Днямі ў амбасадзе Латвіі ў Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы мандату кантактнай амбасады NATO ад Латвіі да Эстоніі, паведаміла Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
Кантактныя амбасады не зьяўляюцца дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі NATO ў прымаючай краіне, але адыгрываюць важную ролю ў распаўсюдзе інфармацыі пра Паўночнаатлянтычны альянс.
З пачатку 1990-х гадоў у NATO сфармавалася сетка кантактных амбасадаў для садзейнічаньня мерапрыемствам па лініі партнэрства і грамадзкай дыпляматыі ў краінах-удзельніцах Рады Эўра-Атлянтычнага партнэрства, праграмаў «Партнэрства дзеля міру», «Міжземнаморскі дыялёг» і Стамбульскай ініцыятывы супрацоўніцтва.
У кожнай партнэрскай краіне ёсьць амбасада адной з краінаў-чальцоў NATO, якая выконвае ролю кантактнага пункту для распаўсюду інфармацыі аб ролі і напрамках палітыкі Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Амбасада Эстоніі будзе кантактнай амбасадай NATO ў Беларусі да 31 сьнежня 2018 году.
Радыё Свабода, 2 студзеня 2017
Радыё Свабода, 2 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/47/38271
Текущая дата: 29.12.2024