Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павінна быць неад`емнай часткай еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў



Аб гэтым заявіў 14 верасня міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Люксембурга Жанам Асельборнам.

"Беларусь знаходзіцца ў Еўропее і з`яўляецца еўрапейскай дзяржавай. Мы, я лічу, павінны быць неад`емнай часткай еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў, - сказаў Уладзімір Макей. - Калі ёсць нейкія праблемы паміж сябрамі, мы гэтыя праблемы павінны абмяркоўваць. Таму мы настроены выбудоўваць з Еўрапейскім саюзам адносіны праз той раўнапраўны і канструктыўны дыялог, які намеціўся і існуе цяпер".

Міністр адзначыў, што ўсе праблемныя пытанні, якія могуць узнікаць на шляху беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, будуць вырашаны.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/49/36973
Текущая дата: 20.11.2024