Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Варшаве 10 кастрычніка па выніках перамоў з польскім калегам Вітальдам Вашчыкоўскім.
Стэнаграму падыходу Макея да прэсы публікуе сайт МЗС Беларусі.
"Вы ведаеце, мы з Расіяй з`яўляемся вельмі цеснымі партнёрамі і саюзнікамі. Заключана больш за дзвесце розных міжурадавых, міждзяржаўных і рэгіянальных пагадненняў і дагавораў ва ўсіх сферах — пачынаючы з палітычнай, эканамічнай і заканчваючы ваеннай. На жаль, і ў мінулым, і зараз здараюцца пэўныя канфлікты, пэўныя праблемныя сітуацыі ў нашых адносінах. у першую чаргу, гэта звязана з пытаннем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, з пытаннямі паставак газу і нафты і іншага. У мінулым былі "цукровыя" і "малочныя войны". Мы, вядома ж, разумеем падаплёку, якая хаваецца за гэтымі канфліктамі", — заявіў Макей.
Закранаючы прынцыповыя падыходы да выбудоўвання двухбаковых адносінаў з Расіяй, міністр сказаў, што Беларусь не збіраецца "адрывацца ад Расіі", аднак хоча сысці ад моцнай залежнасці ад усходняга суседа.
"Мы разумеем, што ў эканамічным плане Беларусь дастаткова моцна залежыць ад гэтага, але мы хочам адысці ад гэтай моцнай залежнасці, быць менш залежнымі ад адной дзяржавы, што асабліва стратна ў перыяды фінансава-эканамічных крызісаў. Мы былі сведкамі гэтага. Але гэта не значыць, што мы маем намер разарваць усе сувязі з нашым галоўным саюзнікам і партнёрам. Наадварот, мы маем намер гэтыя сувязі ўмацоўваць, але разам з тым мы лічым, што ў нашых нацыянальных інтарэсах развіццё нармальных добрасуседскіх адносін з нашымі заходнімі партнёрамі, з краінамі Еўрапейскага саюза, з Еўрапейскім саюзам у цэлым, ды і з іншымі геапалітычнымі гульцамі — са Злучанымі Штатамі Амерыкі, з іншымі цэнтрамі сілы, з Кітаем і шэрагам іншых краін", — адзначыў Макей.
"Мы хочам знайсці разумны, пазітыўны баланс у адносінах з усімі дружалюбнымі краінамі і кантынентамі", — сказаў на заканчэнне міністр.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2016
Мінск, 11 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/49/37229
Текущая дата: 20.11.2024