Белорусский портал в Казахстане

Перагаворы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі адбудуцца 11 лістапада



Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.

Афiцыйныя перагаворы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i Прэзiдэнта Турцыi Рэджэпа Таiпа Эрдагана адбудуцца 11 лiстапада ў Палацы Незалежнасцi. 

Кiраўнiкi дзяржаў абмяркуюць шырокi комплекс пытанняў развiцця мiждзяржаўных адносiн з акцэнтам на актывiзацыю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, абмяняюцца поглядамi па праблематыцы рэгiянальнага i мiжнароднага парадку дня. Па вынiках перагавораў чакаецца падпiсанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

У рамках праграмы афiцыйнага вiзiту Прэзiдэнта Турцыi ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка i Рэджэп Таiп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкiм бiзнес-форуме, а таксама ў цырымонii адкрыцця Саборнай мячэцi ў Мiнску.

Звязда, 10 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/49/37521
Текущая дата: 29.12.2024