Белорусский портал в Казахстане

Макей абмеркаваў з ганаровым консулам Беларусі ў штаце Тэхас беларуска-амерыканскія міжрэгіянальныя адносіны



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 28 чэрвеня сустрэўся з ганаровым консулам Беларусі ў штаце Тэхас Геертам Вісэрам — першым беларускім ганаровым консулам краіны ў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскія міжрэгіянальныя адносіны, у тым ліку перспектывы развіцця супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў са штатам Тэхас.

Уладзімір Макей уручыў Геерту Вісэру консульскі патэнт.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/50/36107
Текущая дата: 20.11.2024