Белорусский портал в Казахстане

Для вырашэння ўкраінскага канфлікту патрэбна шчырая зацікаўленасць усіх уцягнутых у яго бакоў



Такое меркаванне 11 красавіка выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што тэма ўкраінскага канфлікту закраналася сёння ў час перагавораў з кіраўніком балгарскага знешнепалітычнага ведамства Даніэлам Мітавым.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь са свайго боку гатова зрабіць усё для таго, каб мінскія дамоўленасці ад лютага 2015 года былі ажыццёўлены. "Сёння няма гатовага рэцэпта, як спыніць канфлікт, які пакуль яшчэ існуе ў брацкай Украіне", - канстатаваў міністр. Паводле яго слоў, павінна быць шчырая зацікаўленасць з боку ўсіх, у першую чаргу непасрэдна ўцягнутых у гэту сітуацыю.

У час перагавораў міністры замежных спраў Беларусі і Балгарыі выказалі аднадушнасць наконт таго, што неабходна зрабіць максімум для хутчэйшага аднаўлення міру і спакою на ўкраінскай зямлі.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што выбудоўванне паміж Беларуссю і краінамі ЕС, у тым ліку Балгарыяй, добрасуседскіх адносін будзе садзейнічаць падтрыманню стабільнасці і ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне. З улікам сучаснай міжнароднай абстаноўкі гэта асабліва важна, рэзюмаваў міністр.

БЕЛТА, 11 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/52/35149
Текущая дата: 20.11.2024