Белорусский портал в Казахстане

Вялікі канцлер Мальтыйскага ордэна Альбрэхт фон Бёзелагер 24—26 красавіка наведае Беларусь з афіцыйным візітам



Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 20 красавіка на брыфінгу ў Мінску.

Ён адзначыў, што ў іерархіі ордэна Бёзелагер з`яўляецца прэм`ер-міністрам і міністрам замежных спраў.

Канцлер возьме ўдзел у мерапрыемствах у межах міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Акрамя таго, запланаваныя яго сустрэчы ва ўрадзе і з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

"Падчас перамоваў будуць абмеркаваныя актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы", — сказаў Мірончык.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/52/35247
Текущая дата: 20.11.2024