Пра гэта паведамляе расейская рэдакцыя «Польскага радыё» са спасылкай на Gazeta Polska Codziennie.
На парадзе 9 траўня ў Маскве ня будзе афіцыйных дэлегацый з Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Літвы.
У прыватнасьці, у Міністэрстве абароны Польшчы выданьню падкрэсьлілі, што «ўсе ўрачыстасьці, зьвязаныя з Днём перамогі, адбывацца ў Польшчы». Падобныя заявы зрабілі ў прэс-службах міністэрстваў абароны Славаччыны і Чэхіі: кіраўніцтва гэтых краінаў таксама плянуе ўдзел ва ўрачыстасьцях толькі ў сваіх гарадах.
У Міністэрстве замежных спраў Літвы, па дадзеных Gazeta Polska Codziennie, адзначылі, што ня лічаць прымальным удзел у такіх ўрачыстасьцях у Маскве, улічваючы агрэсію Расеі супраць Украіны.
9 траўня ў Маскве заплянаваны традыцыйны для Расеі парад да Дня Перамогі.
Радыё Свабода
7 траўня 2016, Менск
Радыё Свабода
7 траўня 2016, Менск
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/52/35442
Текущая дата: 20.11.2024