Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Афганістан сфарміруюць дарожную карту двухбаковага ўзаемадзеяння



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Беларусь і Афганістан сфарміруюць дарожную карту двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым 27 красавіка ішла размова на сустрэчы ў Пекіне кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Афганістана Хікматам Халілам Карзаем.

 "На перагаворах прыняты канкрэтныя рашэнні аб кантактах на бліжэйшы час у мэтах выпрацоўкі сумесных першачарговых дзеянняў дзвюх краін, якія будуць пакладзены ў аснову дарожнай карты двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам у час сустрэч з кіраўніцтвам Афганістана ва Уфе ў ліпені 2015 года і ў Стамбуле ў красавіку 2016 года.

Уладзімір Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Пекіне, дзе ўдзельнічае ў пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА). Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі - гэта буйны рэгіянальны форум па развіцці і ўмацаванні супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці ў Азіі.
___________________________________

НУМДА аб`ядноўвае 26 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Статус наглядальніка пры Нарадзе акрамя Беларусі маюць Бангладэш, Інданезія, Ліван, Малайзія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Украіна, Філіпіны, Японія.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/52/35473
Текущая дата: 20.11.2024