Белорусский портал в Казахстане

Адкрыццё комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Мінску стала сімвалам беларуска-туркменскіх адносін, якія дынамічна развіваюцца



Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, робячы запіс у Кнізе ганаровых гасцей туркменскай дыпламатычнай місіі.

"Летапіс супрацоўніцтва нашых дружалюбных дзяржаў папоўнены сёння новай важнай падзеяй - адкрыты новы будынак пасольства Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь, які стаў упрыгажэннем Мінска, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - У нашай краіне з`явілася часцінка сонечнага Туркменістана - сімвал беларуска-туркменскіх адносін, якія дынамічна развіваюцца".

Сёння прэзідэнты Беларусі і Туркменістана прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў туркменскага пасольства ў беларускай сталіцы. Напярэдадні адбыліся перагаворы лідараў дзвюх краін у вузкім і пашыраным складах, на якіх яны пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемавыгадных сувязей.

12 мая 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/52/35521
Текущая дата: 20.11.2024