Аб гэтым паведамілі ў французскай дыпламатычнай місіі.
Дні франкафоніі арганізаваны пасольствам Францыі ў Беларусі пры падтрымцы аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску, пасольствамі Румыніі, Малдовы і Арменіі ў Беларусі.
Кожны год вясной мільёны франкафонаў усяго свету адзначаюць свята франкафоніі і французскай мовы. Мерапрыемствы звычайна прымеркаваны да 20 сакавіка, афіцыйнай даты Міжнароднага дня франкафоніі, і накіраваны на распаўсюджванне ва ўсім свеце французскай мовы і франкафонных культур.
У гэтым годзе французскае пасольства прапануе мінчанам сустрэчы і мерапрыемствы, прысвечаныя гастраноміі, тэатру, музыцы, гісторыі і кіно. У прыватнасці, пройдуць пасяджэнні дыскусійнага клуба, прысвечанага франкафоніі, і кінаклуба аб французскай гастраноміі. Цікавымі абяцаюць быць "Гадзіна казкі", конкурс па дзелавой французскай мове "Залатое слова", Тыдзень франкафоннага кіно. Плануюцца таксама рэтраспектыва фільмаў Бенуа Жако па праекце Cinemascope і спектакль "Тэатра Demain le printemps".
З нагоды адкрыцця Дзён франкафоніі 9 сакавіка адбудзецца канцэрт французскай групы "Імперыял Арфеон". Група "Імперыял Арфеон" - гэта саюз чатырох музыкантаў-мультыінструменталістаў, чыя творчая арыгінальнасць і сцэнічная энергетыка не дазваляе слухачам заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца на сцэне.
27 лютага 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
27 лютага 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/62/29856
Текущая дата: 27.11.2024