Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Цырымонія ўступлення на пасаду ганаровага консула Беларусі ў Клайпедзе Мікалая Логвіна адбылася 6 сакавіка ў Клайпедзе.
Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур`янава, віцэ-міністра замежных спраў Літвы Мантвідаса Бекяшуса, кіраўніцтва самакіраванняў Клайпедскага, Таўрагскага, Цяльшайскага і Шаўляйскага паветаў, якія ўваходзяць у консульскую акругу,

Аляксандр Гур`янаў выказаў упэўненасць, што са з`яўленнем ганаровага консула пачнецца якасна новы этап міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы ва ўсіх сферах, у тым ліку гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай.
У час рабочага візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі ў Літву адбыліся яго перагаворы з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Раландасам Крышчунасам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, выказалі задаволенасць дасягнутым узроўнем узаемадзеяння. Асаблівы акцэнт зроблены на развіцці партнёрства ў транспартна-транзітнай сферы.
Аляксандр Гур`янаў таксама сустрэўся з кіраўніцтвам дырэкцыі Клайпедскага дзяржаўнага марскога порта, Асацыяцыі стывідорных кампаній, наведаў літоўскія тэрміналы, праз якія ідуць асноўныя патокі экспартных грузаў з Беларусі. Беларускім бокам падкрэслена зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з літоўскім портам.
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/62/29979
Текущая дата: 27.11.2024