Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва з міністрам горназдабыўной прамысловасці Манголіі



ПРа гэта паведамляе прэс-служба МЗС.

Пасол Беларусі Станіслаў Чапурной 18 сакавіка сустрэўся з міністрам горназдабыўной прамысловасці Манголіі Рэнцэндаагійн Жыгжыдам.

Бакі абмеркавалі перспектывы дыверсіфікацыі паставак беларускай тэхнікі, выкарыстання спецыялістаў і тэхналогій у распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў у Манголіі. 

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства ў сферы горназдабыўной прамысловасці.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/62/30145
Текущая дата: 27.11.2024