Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Беларуская частка камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта вызначыла прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай у ходзе пасяджэння, якое адбылося 24 сакавіка ў Мінску.
Як адзначылі ў ведамстве, на пасяджэнні намечаны канкрэтныя задачы дзейнасці камісіі, зацверджаны рэгламент яе работы, а таксама разгледжаны план сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры паміж дзвюма краінамі на бягучы год.
У задачы камісіі ўваходзяць пытанні пашырэння, умацавання і актывізацыі супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай у сферы культуры. Сумеснае пасяджэнне камісіі з удзелам кітайскага боку запланавана на кастрычнік бягучага года ў Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.
Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб стварэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве было падпісана ў верасні мінулага года ў г. Пекіне. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў быў зацверджаны старшынёй беларускай часткі камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
У склад камісіі ад беларускага боку ўвайшлі: старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Рылатка, намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, старшыня канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі Уладзімір Пракапцоў, старшыня грамадскага аб`яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалай Чаргінец, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар дзяржаўнай установы "Палац культуры г. Маладзечна" Святлана Сарока, начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская.
24 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/62/30243
Текущая дата: 27.11.2024