Белорусский портал в Казахстане

Відавочна, што мінскія перагаворы "нармандскай чацвёркі" запомняцца як гістарычная сустрэча



Такое меркаванне выказаў спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін 12 лютага ў Маскве на сустрэчы са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ілкам Канервам.

"Не хачу даваць выдатных ацэнак, але відавочна тое, што вынікі мінскай сустрэчы могуць быць як мінімум ацэнены як пазітыўныя", - сказаў Сяргей Нарышкін.

Ён лічыць, што лідарам Францыі, Германіі і Расіі ўдалося пераканаць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку стаць на мірны шлях урэгулявання гэтага вельмі вострага канфлікту. "Я ацэньваю і пазіцыю прэзідэнта Парашэнкі, што ён успрыняў аргументы сваіх калег, і ў канчатковым выніку дакументы былі ўзгоднены і падпісаны", - дадаў спікер Дзярждумы.

БЕЛТА, 12 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/63/29629
Текущая дата: 27.11.2024