На сустрэчы з намеснікам генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю Беларусі ў агульнай структуры бяспекі на еўрапейскім кантыненце.
"У сілу апошніх падзей у Еўропе вы разумееце, што Беларусь — гэта адна з краін, адно са звёнаў, якое можа адыграць важную ролю ў выбудоўванні бяспечнай Еўропы. Пагадзіцеся, што перад пытаннямі вайны і міру ўсе астатнія проста гаснуць. У гэтым плане краіна, якая знаходзіцца выключна ў геаграфічным цэнтры Еўропы, не можа не быць значнай і не можа не ўплываць на гэтыя пытанні", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
Беларусь, заявіў кіраўнік дзяржавы, гатовая прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі праекта супрацоўніцтва на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. "Не такой далёкай перспектывай можа здавацца наша супрацоўніцтва ў межах формулы "ад Лісабона да Уладзівастока". Добрая была б перспектыва, — лічыць ён. — Беларусь, як краіна, што цяпер старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, гатовая зрабіць максімум для таго, каб хоць бы наблізіцца да рэалізацыі гэтага праекта. Думаю, мы можам пачаць сур`ёзны дыялог па выбудоўванні падобных адносін".
Кажучы пра ўзаемадзеянне краін у межах ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", Лукашэнка зазначыў, што Беларусь прыняла рашэнне пра ўдзел у гэтай праграме, спадзеючыся, што гэта дапаможа значна звязаць Усход і Захад. "Так і павінна быць. Апошнія падзеі сведчаць пра тое, што мы не павінны ствараць дадатковыя раздзяляльныя лініі. І тым больш Усходняе партнёрства павінна склейваць і аб`ядноўваць краіны, а не раз`ядноўваць іх.
Трэба шукаць кропкі судотыку ў межах Усходняга партнёрства і аб`ядноўваць гэтыя дзяржавы, яны яшчэ вельмі спатрэбяцца Еўрапейскаму саюзу, Еўропе ў цэлым і ўсёй планеце", — перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Трэба шукаць кропкі судотыку ў межах Усходняга партнёрства і аб`ядноўваць гэтыя дзяржавы, яны яшчэ вельмі спатрэбяцца Еўрапейскаму саюзу, Еўропе ў цэлым і ўсёй планеце", — перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Ён лічыць, што "адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам сёння не такія туманныя, як раней", і разлічвае на пачатак добрага дыялогу ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза. "Думаю, што гэта рэч патрэбная, гэта рух у правільным кірунку", — дадаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што Беларусь гатовая да выбудоўвання адносін з ЕС на раўнапраўнай недыскрымінацыйнай аснове, а таксама станоўча ацаніў працу кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры. "У вас тут добры пасол і, я думаю, аб`ектыўны чалавек, які вам дасць абсалютна аб`ектыўную інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў Беларусі. Гэта, напэўна, адзін з нешматлікіх заходніх паслоў, якога грамадства прымае і ўспрымае. Таму я ўдзячны Еўрапейскаму саюзу за падобных людзей, якія па крайняй меры спрабуюць зразумець, чым жыве Беларусь", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Хельга Шмід у адказ заявіла, што ЕС мае намер выбудоўваць з Беларуссю добрыя адносіны і ўдзячны Мінску за дапамогу ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.
Намеснік генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід прыбыла ў Мінск раніцай 24 лютага з аднадзённым візітам, мэта якога — азнаёміцца са станам спраў у адносінах ЕС і Беларусі. Акрамя сустрэчы з Лукашэнкам яна правяла перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. У еўрапейскай чыноўніцы таксама запланаваная сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 лютага 2015
Мінск, 24 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/63/29793
Текущая дата: 27.11.2024