Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр`янаў узяў удзел у сустрэчы акрэдытаваных у Варшаве кіраўнікоў дыпламатычных місій краін Усходняга партнёрства. Мерапрыемства прайшло 23 студзеня ў польскім МЗС,
Удзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні падрыхтоўкі да саміту УП у Рызе.
"Падчас кароткай гутаркі пасла Беларусі з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Конрадам Паўлікам бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін і каляндар сумесных мерапрыемстваў на 2015 год", — адзначаецца ў паведамленні.
БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015
Мінск, 24 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/64/29274
Текущая дата: 27.11.2024