Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў час беларуска-польскага інвестыцыйнага форуму ў Варшаве абмеркавалі пытанні далейшага ўзаемадзеяння аграрыяў дзвюх краін у перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.
На сустрэчы закраналіся пытанні стварэння ўмоў для захавання сельгассыравіны, быў падпісаны пратакол рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі паміж аграрнымі ведамствамі дзвюх краін.
Беларуска-польскі інвестфорум сабраў больш за 300 прадстаўнікоў дзелавых колаў, кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання дзвюх краін, гандлёва-прамысловых палат, бізнес-саюзаў і асацыяцый. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы, польскую - віцэ-прэм`ер, міністр эканомікі Януш Пехаціньскі.
На пляцоўцы гэтага мерапрыемства адбылося абмеркаванне перспектыўных для польскіх інвестараў сфер у Беларусі, прававых рэжымаў і ўмоў работы для замежных інвестараў на беларускім рынку з улікам фарміравання еўразійскай эканамічнай прасторы. Падпісаны тры пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі і Польскім агенцтвам інфармацыі і замежных інвестыцый, паміж Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі і Пазнанскім цэнтрам бесперапыннай адукацыі, а таксама паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі і Польскім камітэтам па стандартызацыі.
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у трэцім пасяджэнні сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю на тэрыторыі Беларусі экспартна арыентаваных вытворчасцей з польскім капіталам (у тым ліку ў галінах машынабудавання, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій), пытанням прамысловай кааперацыі, стандартызацыі і страхавання.
Адбыўся абмен інфармацыяй аб інвестыцыйных праектах па будаўніцтве лагістычных і гандлёвых цэнтраў, а таксама аб мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з польскім вопытам у сферах фінансавых паслуг, паляпшэння інвестыцыйнага клімату, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. "Удзельнікі мерапрыемстваў у Варшаве абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у інтэграцыйных аб`яднаннях - Еўрасаюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням, звязаным з падтрымкай выхаду новых беларускіх тавараў на рынак Польшчы", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.
3 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
3 снежня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/66/28464
Текущая дата: 27.11.2024