Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Прэм`ер-міністры Беларусі і Літвы Міхаіл Мясніковіч і Альгірдас Буткявічус прымуць удзел у Х Беларуска-літоўскім эканамічным форуме, які адбудзецца 4 лістапада ў Магілёве.
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Літвы адкрыюць гэта маштабнае мерапрыемства, у якім таксама прымуць удзел прадстаўнічыя дэлегацыі органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў Беларусі і Літвы. На пленарным пасяджэнні плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Праграмай рабочага візіту прэм`ер-міністра Літвы Альгірдаса Буткявічуса ў Беларусь прадугледжана правядзенне ў Магілёве перагавораў з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам па шырокім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на эканамічны складнік супрацоўніцтва. Пасля гэтага запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле".
Секцыйныя пасяджэнні форуму будуць прысвечаны разгляду пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і інавацыйнай сферах, а таксама ў галіне транспарту і транзіту. Намечаны сустрэчы і перагаворы па напрамках супрацоўніцтва, а таксама ўдзел літоўскіх бізнесменаў у VII Міжнародным інвестыцыйным форуме "Магілёўская вобласць - шлях да поспеху".
Беларуска-літоўскія эканамічныя форумы праводзяцца кожны год. Гэтыя мерапрыемствы аказваюць пазітыўны ўплыў на дынаміку гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Літва ўваходзіць у лік асноўных знешнеэканамічных партнёраў Беларусі. Па выніках 2013 года Літва заняла 8-е месца па аб`ёме тавараабароту сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, 5-е - па аб`ёме экспарту і 10-е - па аб`ёме імпарту. У мінулым годзе аб`ём узаемнага гандлю перавысіў $1,5 млрд, беларускі экспарт - $1,1 млрд, імпарт - $0,5 млрд. Сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры $0,6 млрд. У студзені-жніўні бягучага года двухбаковы тавараабарот склаў $979 млн. Экспарт вырас на 5,4 працэнта і дасягнуў $754,1 млн, імпарт скараціўся на 21,9 працэнта да $224,8 млн, сальда знешняга гандлю склалася дадатнае ў памеры $529,3 млн.
3 лістапада 2014, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
3 лістапада 2014, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/67/28015
Текущая дата: 27.11.2024