Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны праходзіць у Мінску



Пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны праходзіць 31 ліпеня ў Мінску.

У Мінску праходзяць вочныя кансультацыі трохбаковай кантактнай групы (Украіна-АБСЕ-Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны з прадстаўнікамі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Бакі плануюць абмеркаваць забеспячэнне бяспечнага доступу да месца крушэння малайзійскага лайнера міжнародных экспертаў для расследавання прычын авіяздарэння, а таксама запуск працэсу вызвалення ўтрымліваемых бакамі асоб.

Кантактная група прадстаўлена ў поўным складзе: экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і афіцыйны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні.

Бакі па кансультацыях узгаднілі магчымасць прыцягнення экспертаў для адпрацоўкі тэхнічных дэталей пытанняў, што абмяркоўваюцца.

Як паведамлялася раней, з ініцыятывай наконт правядзення ў Беларусі перагавораў па вырашэнні ўкраінскага крызісу да кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі раней звярнуўся Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Адпаведная тэлефонная размова паміж імі адбылася 29 ліпеня.

31 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/70/26909
Текущая дата: 27.11.2024