Белорусский портал в Казахстане

Лідары кампартый Украіны і Расіі падтрымліваюць прапанову аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў у фармаце "3+1"



Лідары камуністычных партый Расіі і Украіны Генадзь Зюганаў і Пётр Сіманенка падтрымліваюць прапанову аб правядзенні ў бліжэйшы час сустрэчы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі, Расіі, Казахстана, а таксама Украіны.

Аб гэтым расійскі і ўкраінскі палітыкі заявілі журналістам у Мінску.

Пётр Сіманенка, у прыватнасці, звярнуў увагу, што Мінск ужо выступіў своеасаблівай пляцоўкай для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны: нядаўна адбылося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па лініі Украіна - АБСЕ - Расія. 8 жніўня прайшла сустрэча лідараў кампартый Расіі і Украіны з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Прэзідэнт гаварыў аб тым, што ў бліжэйшы час адбудзецца сустрэча ў фармаце "3+1". Акрамя прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, да дыялогу будзе запрошаны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка", - сказаў Пётр Сіманенка. Ён выказаў надзею на пазітыўны зыход такой сустрэчы і выказаў пажаданне, каб перагаворны працэс праходзіў менавіта ў Мінску.

Па выніках сустрэчы з беларускім лідарам і размовы адносна ўкраінскага крызісу Пётр Сіманенка адзначыў, што такога ўзроўню кіраўнікі заўсёды прымаюць правільныя рашэнні. "Аляксандр Рыгоравіч неаднаразова падкрэсліў, што свет вельмі сур`ёзна змяніўся, і сёння важны дыялог, уменне лідараў слухаць і чуць свой народ. Прэзідэнт выказаўся, і гэта падтрымлівае Кампартыя Украіны, што ён супраць сепаратысцкіх настрояў як механізма задавальнення палітычных амбіцый, - сказаў ён. - Мы павінны выключаць магчымасць узнікнення такіх тэндэнцый і не эскалацыяй напружанасці займацца ў грамадстве, а вырашаць пытанні па сутнасці і ў інтарэсах грамадзян Украіны".

У сваю чаргу Генадзь Зюганаў звярнуў увагу, што для ўрэгулявання ўкраінскага крызісу вельмі важна выкарыстоўваць уплыў і аўтарытэт. "Аляксандр Рыгоравіч - вельмі аўтарытэтны палітык у Беларусі, Расіі і Украіне, у яго для гэтага ёсць свой асабісты патэнцыял, да яго прыслухоўваюцца. На мой погляд, апошнім часам ён шмат робіць для таго, каб спыніць гэтыя падзеі", - сказаў лідар Кампартыі Расіі.

8 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/70/27060
Текущая дата: 27.11.2024