Беларусь гатовая выбудоўваць адносіны з ЕС і ЗША, але не ва ўрон нацыянальным інтарэсам, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем 28 ліпеня.
"Апошнім часам мы канстатуем факт, што Еўрапейскі саюз, дый ЗША, можа, скрозь зубы, але неяк пачынаюць размаўляць з Беларуссю. Хачу публічна падкрэсліць, што ў нашы планы ні ў якім разе не ўваходзіць нейкае стварэнне дадатковай напружанасці з Еўрапейскім саюзам. У нас і так хапае гэтай напружанасці, нам трэба разруліць гэтую сітуацыю, але не ва ўрон нашай краіне", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас яго нядаўняй сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў. "У прынцыпе, на ўсе пытанні МЗС я адказаў, у якім кірунку мы павінны будаваць нашы адносіны з Еўрапейскім саюзам, на што можам пайсці, на што — не", — нагадаў ён.
Лукашэнка выказаў асаблівую цікавасць да беларуска-расійскай тэматыкі, паведамляе прэс-служба. "Самае галоўнае — інфармацыя па Расійскай Федэрацыі. Як тут, на ўсходнім кірунку, у нас ідуць справы, — падкрэсліў ён. — Мне, вядома, забаўна, шчыра кажучы, чытаць некаторыя каментарыі пра тое, што мы тут паміж Захадам і Усходам. Як быццам Бог нас размясціў не паміж Захадам і Усходам. Наш лёс такі, што мы паміж Захадам і Усходам, і зыходзячы з гэтага мы выбудоўваем нашы адносіны і нашу пазіцыю. Але гэта не значыць, што мы спрабуем сядзець на двух крэслах, гэта непрымальнае для нас. Гэта не аснова нашай знешнепалітычнай і эканамічнай дактрыны".
Кіраўнік дзяржавы таксама абмеркаваў з міністрам замежных спраў пытанні, звязаныя з сітуацыяй ва Украіне і са станам эканамічнага супрацоўніцтва з гэтай краінай.
Акрамя таго, Лукашэнка пацікавіўся тэндэнцыямі знешнеэканамічнай дзейнасці, у прыватнасці тым, ці ёсць зрухі ў рэалізацыі прадукцыі за межы краіны. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падтрымаў планы знешнепалітычнага ведамства па прасоўванні інтарэсаў Беларусі ў розных сферах, паведамляе прэс-служба.
БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/71/26855
Текущая дата: 26.11.2024