Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў 7 чэрвеня ў Кіеў на інаўгурацыю новаабранага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, заявіў, што збеглы кіраўнік Украіны Віктар Януковіч не прасіў у яго прыстанішча.
Аб гэтым перадае ўкраінскі "5 канал".
Адказваючы на пытанне, ці прыме ён у сябе ў Беларусі Віктара Януковіча, Лукашэнка адказаў: "Навошта? Ён мяне не прасіў, каб я яго прыняў. Але калі ён прыедзе, то ў яго там вёска ёсць, дзе яго бацькі нарадзіліся і, напэўна, ніхто не можа пазбавіць яго права прыехаць".
"Але я вам раю — забярыце свайго прэзідэнта ва Украіну. Хай ён будзе ў вас. Які б ён ні быў. Калі ад мяне будзе залежаць — дапамагу. Пераступіце праз усё, пераступіце, і свайго прэзідэнта забярыце ва Украіну. Хай ён будзе ў вас", — адзначыў Лукашэнка.
21 лютага былы прэзідэнт Віктар Януковіч самаўхіліўся ад выканання сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў і збег у Расію. Гэта адбылося пасля некалькіх месяцаў антыўрадавых пратэстаў ва Украіне, якія скончыліся кровапраліццем.
Новы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абраны 25 мая на датэрміновых выбарах. За яго ўжо ў першым туры аддалі свае галасы 54,7% выбаршчыкаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/73/26215
Текущая дата: 26.11.2024