Белорусский портал в Казахстане

Беларусь гатова да адкрытага дыялогу з Захадам, але не за кошт ушчамлення нацыянальных інтарэсаў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 лютага, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Я хацеў бы пачуць інфармацыю аб нашай рабоце на заходнім напрамку. Лічу, ва ўсходнім напрамку ў нас праблем у прынцыпе няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь імкнецца праводзіць шматвектарную палітыку. "Мы яе будзем ажыццяўляць. Нам не патрэбны ніякія праблемы на Захадзе і тым больш на Усходзе. Але гэта не значыць, што мы пачынаем шарахацца, штосьці выгадваць, змяняць нашы крытэрыі, палітыку. Наша палітыка застаецца нязменнай. Яна вызначана маім Пасланнем да беларускага народа і парламента", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца адносін Беларусі з Еўрасаюзам і ЗША, Уладзімір Макей адзначыў, што ў гэтай сферы намеціліся пэўныя зрухі. "Мы лічым, што сур`ёзнага прарыву не дасягнута з улікам таго, што ў нашых адносінах існуюць рэальныя перашкоды, якія, на жаль, не могуць быць пераадолены на працягу аднаго дня або месяца, але намеціліся зрухі, якія даюць магчымасць гаварыць аб тым, што з`явілася надзея на нармалізацыю нашых адносін з ЕС і ЗША" - сказаў міністр.

Уладзімір Макей таксама далажыў аб тым, як вядзецца работа над пагадненнямі з ЕС аб аблягчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларускі бок гатовы да адкрытага і шчырага дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі, ЗША, але не за кошт ушчамлення сваіх нацыянальных інтарэсаў.

"МЗС будзе кіравацца гэтымі ўстаноўкамі кіраўніка дзяржавы ў ажыццяўленні сваёй дзейнасці. Мы бачым, да чаго прыводзіць у тым ліку і патуранне радыкалізму і экстрэмізму з боку некаторых нашых еўрапейскіх партнёраў на прыкладзе некаторых суседніх краін", - сказаў Уладзімір Макей па выніках сустрэчы.

21 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/77/25184
Текущая дата: 26.11.2024