Аб гэтым ён заявіў 16 студзеня ў інтэрв`ю Міжнароднаму радыё Кітая (МРК).
"Я еду з вялікай надзеяй на тое, што гэты візіт адкрые новую старонку ў супрацоўніцтве паміж нашымі дзяржавамі, што, безумоўна, будзе садзейнічаць умацаванню дружбы, паразумення, а таксама развіццю нашых эканомік. Мы вельмі рыхтуемся да гэтага візіту, уважліва працуем над новымі ініцыятывамі", — цытуе Мясніковіча сайт Савета міністраў Беларусі.
Прэм`ер-міністр высока ацаніў цяперашні ўзровень беларуска-кітайскіх адносін. "У нас няма закрытых тэм, парадак адкрыты па ўсіх пытаннях. Мы можам абмяркоўваць і выказваць свой пункт гледжання па ўсіх пытаннях і праблемах, якія тычацца як двухбаковых адносін, так і супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый", — сказаў Мясніковіч.
Паводле яго слоў, з 2013 года паміж дзвюма краінамі ўстанавіўся найвышэйшы ўзровень узаемаадносін — усебаковае стратэгічнае партнёрства, і Беларусь гэта высока цэніць.
"Наколькі я ведаю, толькі дзевяць краін маюць такі высокі ўзровень узаемаадносін з Вялікім Кітаем", — сказаў Мясніковіч. Гэта не толькі статус, які вызначае вышэйшы ўзровень даверу на найвышэйшым палітычным узроўні, сёння бакі смела выходзяць на вельмі многія цікавыя эканамічныя і палітычныя праекты, падкрэсліў кіраўнік урада.
Як паведамлялася, беларуская дэлегацыя на чале з Міхаілам Мясніковічам наведае Кітай з афіцыйным візітам 19—24 студзеня. У праграме візіту — сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам КНР, уладамі і дзелавымі коламі правінцыі Хэйлунцзян і горада Харбіна, перамовы з кіраўніцтвам буйных кітайскіх карпарацый, а таксама наведванне шэрагу кампаній. Па выніках візіту бакі маюць намер падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.
БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/78/24693
Текущая дата: 26.11.2024