Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Беларусі ў Кіеве рэкамендуе беларусам не наведваць месцы пратэставых дзеянняў



Такое паведамленне размешчана на сайце беларускай дыпмісіі.

Пасольства Беларусі ва Украіне рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Кіеве, устрымацца ад наведвання "месцаў актыўных пратэставых дзеянняў".

Сутыкненні паміж мітынгоўцамі і падраздзяленнем спецназа "Беркут" працягваюцца ў Кіеве з 19 студзеня. Генпракуратура Украіны афіцыйна пацвердзіла смерць двух мітынгоўцаў ад агнястрэльных раненняў. Адзін з іх — беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, падчас сутыкненняў на вуліцах Кіева загінула, паводле розных даных, ад 3 да 7 чалавек, пацярпелых — некалькі сотняў. Вечарам 22 студзеня стала вядома, што апазнаны знойдзены ў лесе ў Барыспальскім раёне труп мужчыны са слядамі катаванняў. Гэта актывіст Еўрамайдана Юрый Вярбіцкі, які быў выкрадзены з кіеўскай бальніцы суткамі раней.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/78/24753
Текущая дата: 26.11.2024