Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Еўракамісія пачалі афіцыйныя перамовы аб спрашчэнні візавых працэдур



Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

Цэнтральным элементам візіту намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной у Брусель 29—30 студзеня стаў афіцыйны пачатак перамоў паміж Беларуссю і Еўрапейскай камісіяй па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі.

На сустрэчы з генеральным дырэктарам генеральнага дэпартамента ўнутраных спраў ЕК Стэфана Мансервізі былі ўзгоднены "мадальнасці перамоў", наступны раунд якіх адбудзецца ў сакавіку ў Мінску.

Падчас сустрэч Купчыной з еўрапейскім камісарам па пашырэннi і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і дырэктарам дэпартамента Расіі, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам былі абмеркаваны "перспектывы беларуска-еўрапейскага дыялогу і практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", у тым ліку ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве і тэхнічнае супрацоўніцтва. Дасягнуты дамоўленасці аб пачатку кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі ў мэтах вызначэння найлепшай формы будучага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім саюзам у гэтай сферы ў адпаведнасці з параграфам 29 выніковай дэкларацыi Вільнюскага саміту Усходняга партнёрства.

Адносіны Беларусі з Еўрапейскім парламентам былі прадметам гутарак Купчыной з віцэ-прэзідэнтам ЕП Яцакам Пратасевічам і кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмаракам.

Пра намер Беларусі пачаць перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавых працэдур паведаміў на лістападаўскім саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/78/24840
Текущая дата: 26.11.2024