Белорусский портал в Казахстане

Латвія працуе над тым, каб партнёры ў ЕС разумелі перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю



Пасол Беларусі ў Латвіі Марына Даўгаполава 3 снежня ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Латвіі Андрысу Берзіньшу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У час гутаркі з Прэзідэнтам Латвіі абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай, культурнай сферах. Кіраўнік латвійскай дзяржавы выказаў задавальненне актывізацыяй двухбаковага палітычнага дыялога і пацвердзіў зацікаўленасць у яго прадаўжэнні.

У кантэксце дыялога Беларусь - ЕС Андрыс Берзіньш падкрэсліў, што адасабленне несумяшчальна з паспяховым і стымулюючым узаемадзеяннем: "Латвія працуе над тым, каб партнёры ў ЕС разумелі перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю".

У якасці прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы выдзелены транспарт, лагістыка і транзіт, інвестыцыі і інавацыі. Пацверджана зацікаўленасць пашыраць супрацоўніцтва на муніцыпальным узроўні, асабліва ў прыгранічных рэгіёнах Беларусі і Латвіі. Станоўчую ацэнку атрымала дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі па захаванню беларускай этнічнай і культурнай ідэнтычнасці.

4 снежня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/79/24303
Текущая дата: 26.11.2024