Аб гэтым 21 лістапада заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Джэмілем Чычэкам.
З моманту падпісання гэтага пагаднення прайшло амаль 20 гадоў. "Лічу, трэба актуалізаваць гэты базавы дакумент эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. За апошнія 5 гадоў аб`ём турэцкіх інвестыцый у Беларусь вырас амаль у 11 разоў. За 9 месяцаў бягучага года прамыя турэцкія інвестыцыі склалі $37,5 млн. "Я лічу, можна было б і больш. А са свайго боку мы будзем ствараць найлепшыя ўмовы для турэцкіх інвестараў. Вы ўмееце працаваць з інвестыцыямі", - адзначыў беларускі прэм`ер-міністр.
Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ў Беларусі задаволены работай турэцкіх будаўнічых кампаній. Ён лічыць, што можна пашырыць прысутнасць турэцкіх будаўнікоў на беларускім рынку.
Прэм`ер-міністр перадаў словы прывітання турэцкай парламенцкай дэлегацыі ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца гэтымі днямі з афіцыйным візітам у Азербайджане. Кіраўнік дзяржавы перадаў таксама найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Турцыі. "Пацвярджаецца чарговы раз запрашэнне наведаць з візітам Беларусь", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.
У сваю чаргу старшыня Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі пацвердзіў, што ў Турцыі была і захоўваецца палітычная воля ў напрамку развіцця двухбаковых адносін з Беларуссю. "Адносіны паміж краінамі развіваюцца з дадатнай дынамікай, аднак яна не адлюстроўвае існуючы патэнцыял", - сказаў Джэміль Чычэк. Ён нагадаў, што напярэдадні ў Мінску быў падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Вялікім нацыянальным сходам Турцыі, што павінна садзейнічаць умацаванню міжпарламенцкіх кантактаў, а значыць, і развіццю двухбаковых адносін у цэлым.
21 лістапада 2013, Мінск
Святла Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/80/24130
Текущая дата: 26.11.2024